БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры

29.08.2026 / 22:41

Nashaniva.com

У Бабруйску 73‑гадовы мясцовы жыхар пасля выпітай бутэлькі гарэлкі зайшоў у краму і звярнуў увагу на камеры захоўвання. Мужчына вырашыў праверыць, ці падыдуць ключы ад адкрытых ячэек да закрытых, і ў выніку адзін з ключоў падышоў.

Скрыншот з відэа

Унутры мужчына знайшоў два пакеты. У адным былі кукуруза і кантэйнер з дурніцамі, а ў другім — новае школьнае адзенне для хлопчыка.

Пенсіянер забраў пакеты і выйшаў на вуліцу. Там ён перагледзеў здабычу і вырашыў пакінуць сабе толькі прадукты. Штаны, камізэльку і абутак для хлопчыка мужчына проста выкінуў.

Калі ўладальніца рэчаў пабачыла, што яе ячэйка пустая, яна звярнулася ў міліцыю. Пенсіянера хутка знайшлі і затрымалі.

Цяпер яму давядзецца кампенсаваць уладальніцы 180 рублёў шкоды, а таксама паўстаць перад судом па абвінавачанні ў крадзяжы.

Падобны выпадак нядаўна ўжо быў у Бабруйску: мужчына пакінуў у камеры захоўвання тры блокі цыгарэт, а іх забраў і выкурыў мясцовы жыхар. Прычынай таксама сталі аднолькавыя ключы ад розных ячэек.

Чытайце таксама:

У Дзятлаўскім раёне вясковец скраў 13 кубкаў, што пакідаліся каля святой крыніцы

Сям'я пакінула кватэру незамкнёнай, і сусед сцягнуў у іх шафу

Два жыхары Глыбоцкага раёна паўтара года абкрадалі вясковыя хаты, а спякліся на мапедзе

На Магілёўшчыне чацвёра мужчын кралі паліва з дызель-цягніка

Каментары да артыкула