БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab

29.08.2026 / 21:52

Nashaniva.com

Раней паведамлялася, што ў Беларусі сетка лабараторый Synlab змяніла назву на MonoLab пасля змены ўладальніка. Выданне Office Life даведалася, хто стаў гэтым уладальнікам.

Фота: synlab.by

Паводле звестак Адзінага дзяржаўнага рэгістра, з 23 чэрвеня 100% «Медыцынскай лабараторыі МонаЛаб» належыць беларускай кампаніі «БелМедКантакт». Яна была зарэгістраваная ў 2019 годзе і займаецца арганізацыяй лячэння, аздараўлення і адпачынку замежнікаў у Беларусі.

Гісторыя Synlab у Беларусі пачалася яшчэ ў 2002 годзе з кампаніі «Еўрамедылаб». У 2006 годзе яе пераўтварылі ў прадпрыемства «Сінлаб-ЕМЛ» з удзелам нямецкага Synlab Holding. Да лета 2026 года менавіта гэта еўрапейская кампанія валодала беларускай сеткай.

Цяпер MonoLab мае 14 лабараторый: пяць з іх працуюць у Мінску, астатнія — у рэгіёнах.

Змена ўладальніка Synlab стала яшчэ адным прыкладам сыходу буйнога заходняга медыцынскага бізнэсу з Беларусі. Раней падобным чынам краіну пакінула шведская сетка Synevo, якая працягнула працу пад брэндам Helix.

Чытайце таксама:

Медыцынская лабараторыя Synlab у Беларусі мяняе назву

У Беларусі з'явілася першая ў краіне ветклініка на колах

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах

Каментары да артыкула