БЕЛ Ł РУС

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію

28.08.2026 / 10:29

Nashaniva.com

Бомбу пад аўтамабіль загінулага ў Пецярбургу вайскоўца ўстанавіла 24‑гадовая дзяўчына, якая 27 жніўня паляцела праз Турцыю ў Малдову, піша Fontanka.

З 24‑гадовай расіянкай некалькі месяцаў таму ў месенджары звязаліся невядомыя, а затым і «прадстаўнікі УСУ». З дзяўчынай нібыта вялі размовы пра вайну і палітыку, пасля чаго прапанавалі закласці самаробнае выбуховае прыстасаванне пад пэўны аўтамабіль, а пасля выканання — з'ехаць з Расіі ва Украіну.

Дзяўчына сама родам не з Пецярбурга.

Яна заклала выбуховае прыстасаванне ўвечары 26 жніўня пад дно аўтамабіля і адразу пасля гэтага адправілася ў аэрапорт Пулкава, адкуль вылецела а 5‑й раніцы 27 жніўня ў Турцыю.

Як піша выданне, расійскія сілавікі вызначылі асобу дзяўчыны і звязаліся з турэцкімі калегамі, каб яе затрымалі ў Турцыі, але да таго часу яна ўжо паляцела ў Кішынёў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула