БЕЛ Ł РУС

Малдаванін спрабаваў вывезці з Беларусі жанчыну, схаваўшы яе ў матрацы

26.08.2026 / 21:09

Nashaniva.com

34‑гадовы грамадзянін Малдовы, які ехаў у Германію на аўтамабілі Audi праз пункт пропуску «Брузгі», спрабаваў незаконна правезці жанчыну, схаваўшы яе ў надзіманым матрацы, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Паводзіны мужчыны падчас апытання ў «чырвоным калідоры» выклікалі падазрэнні ў гродзенскіх мытнікаў. Таму аўтамабіль накіравалі на дадатковы надгляд з выкарыстаннем сканавальнай тэхнікі.

Падчас праверкі выявілася, што ўнутры надзіманага матраца, які знаходзіўся ў машыне, схаваны чалавек.

Маладыя людзі прызналіся, што пайшлі на такі крок, бо ў жанчыны не было пашпарта для выезду за мяжу.

Паколькі ў сітуацыі ўбачылі прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 371‑1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, матэрыялы перадалі ў органы памежнай службы для далейшага разгляду.

Чытайце таксама:

Беларус спрабаваў правезці ў Польшчу цыгарэты ў руберойдзе

Расіянін страціў на беларускай мяжы 99 тысяч даляраў

Беларус спрабаваў таемна ўвезці з Літвы дарагі гадзіннік, але зрабіў адну памылку

Ад рэдкіх абразоў да кітайскіх ваз: што можна ўбачыць у адзіным у Беларусі музеі кантрабанды

Каментары да артыкула