У Арменіі затрымалі былога прэзідэнта Качарана
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Арменіі раніцай 25 жніўня затрымалі і даставілі ў Антыкарупцыйны камітэт былога прэзідэнта рэспублікі Роберта Качарана, піша News.am.
У рамках крымінальнай вытворчасці па некалькіх дзясятках адрасоў праводзяцца ператрусы і іншыя працэсуальныя дзеянні. Ператрусы праводзяцца ў доме былога прэзідэнта, а таксама ў доме яго сына Левона Качарана — дэпутата ад блока «Арменія».
У панядзелак, 24 жніўня, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян уступіў у спрэчку з Левонам Качаранам. Пасля гэтага, паводле звестак армянскіх СМІ, Пашынян распарадзіўся пачаць следчыя дзеянні ў дачыненні да Качаранаў.
Роберт Качаран быў першым прэзідэнтам самаабвешчанага Нагорнага Карабаха (1994—1997), прэзідэнтам Арменіі ў 1998‑2008 гадах. У чэрвені яму забаранілі пакідаць краіну. Качаран лічыцца прарасійскім палітыкам.