Беларуска зайшла ў прыбіральню гандлёвага цэнтра і пабачыла там камеры
У жаночай прыбіральні аднаго з гандлёвых цэнтраў паставілі камеры відэаназірання. Праўда, іх уладальнік сцвярджаў, што гэта толькі муляжы, якія павінны былі проста нагадваць наведвальнікам пра неабходнасць захоўваць парадак, паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.
Фота ілюстрацыйнае
Нават камеры, якія нібыта не працуюць, ствараюць у наведвальнікаў уражанне, што за імі вядзецца відэаназіранне і адбываецца апрацоўка персанальных звестак.
Пасля скаргі Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак адрэагаваў на сітуацыю і звярнуў увагу аператара, што размяшчэнне такіх «муляжоў» уводзіць грамадзян у зман наконт законнасці відэаназірання і парушае іх права на прыватнасць.
У выніку па патрабаванні Цэнтра ўсе «камеры» з прыбіральняў гандлёвага цэнтра былі дэмантаваныя.
Чытайце таксама:
«Пакінуў 10 капеек у пад'ездзе, прыклееныя скотчам». Незвычайны канфлікт у мінскім шматпавярховіку
Жанчына ў Вене судзіцца з горадам праз сэксісцкую плату за грамадскія туалеты