БЕЛ Ł РУС

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»

24.08.2026 / 11:22

Nashaniva.com

Афіцыйна гэта падаецца як «запуск новага аўтарскага праекта».

Дзмітрый Кісялёў сыходзіць з пасады вядучага галоўнай выніковай праграмы «Вести недели» на тэлеканале «Россия 1», якую ён рабіў з 2012 года і якая лічылася асноўнай флагманскай пляцоўкай Крамля па нядзелях. Замест яе яму далі аўтарскі праект «Киселев», які будзе выходзіць познім вечарам у нядзелю, у 22:00.

Новым тварам і вядучым «Вестей недели» стане іншы прапагандыст — Яўген Папоў.

«Вести недели» — гэта галоўны прапагандысцкі інструмент ВГТРК з найвышэйшымі рэйтынгамі. Перадача эфіру Папову — гэта фактычна адхіленне Кісялёва ад галоўнага прапагандысцкага рупара Расіі.


Новая праграма «Киселев» скіраваная выключна на персанальны каментарый, а сама праграма выціснута з прайм-тайму.


Першы выпуск запланаваны на 6 верасня.

Аб звальненні Кісялёва з праграмы і яго замене на Папова на мінулым тыдні паведаміў канал «ВЧК-ОГПУ». Таксама ён пісаў, што Кісялёў пазбавіцца пасады гендырэктара «Россия сегодня». Пакуль гэтая інфармацыя не пацверджаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула