БЕЛ Ł РУС

У Латвіі на мяжы з Беларуссю знайшлі адзін падземны тунэль для нелегальных мігрантаў

21.08.2026 / 12:24

Nashaniva.com

Затрымалі 28 мігрантаў.

Фота: Памежная служба Латвіі

У чацвер, 20 жніўня, у Краславе памежнікі затрымалі 28 чалавек, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу праз выкапаны з боку Беларусі падземны тунэль, паведаміляе Delfi.lv са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу.

Высвятляючы абставіны незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы і праводзячы паглыблены агляд прылеглай тэрыторыі, памежнікі прыкладна за 20 метраў ад мяжы выявілі замаскіраваны мохам падземны праход.

Усе 28 чалавек былі затрыманыя пры спробе незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу ў адпаведнасці з артыкулам 4 Закона аб Дзяржаўнай памежнай службе і вернутыя ў Беларусь

Гэта ўжо другі выпадак выкарыстання тунэля для незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы ў напрамку Латвіі.

Раней паведамлялася, што ў панядзелак, 10 жніўня, у Скруда́ліенскай воласці Аўгшдаўгаўскага края памежнікі выявілі 15 чалавек, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу праз выкапаны з боку Беларусі падземны тунэль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула