БЕЛ Ł РУС

Дзевяцікласнік і навучэнка каледжа атрымалі па восем гадоў за распаўсюд наркотыкаў

18.08.2026 / 15:34

Nashaniva.com

Суд прайшоў у закрытым рэжыме ў Ельскім раёне.

Фігурантам 2009 і 2010 гадоў нараджэння было выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 4 арт. 328 КК.

Дзевяцікласнік з Мазыра і навучэнка аднаго з гомельскіх каледжаў знайшлі ў інтэрнэце прапанову аб заробку. Падлеткі прайшлі навучанне і ўладкаваліся на працу наркакур'ерамі, але прапрацавалі менш за тры тыдні. Падчас затрымання пры іх, а таксама ў тайніках было выяўлена і канфіскавана больш за 250 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.

Прысудам суда абодва падлеткі прызнаныя вінаватымі ў незаконным, з мэтай збыту, набыцці, захоўванні і перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, учыненых арганізаванай групай.

Вынік суда — па восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі без штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула