БЕЛ Ł РУС

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы

17.08.2026 / 08:13

Ганна Стафановіч

Нескладана здагадацца, што натхніла стваральнікаў.

Штогод сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі напярэдадні «Дажынак» ствараюць на палях уздоўж дарог арт-аб’екты з саломы. Сёлета сярод традыцыйных замкаў ды парсюкоў з’явіўся і небанальны варыянт — скульптура жанчыны.

Саламяная прыгажуня сядзіць на крэсле, яе «валасы» заплеценыя ў касу і ўпрыгожаныя чырвона-зялёнымі стужкамі, а на галаве вянок. Стварылі скульптуру супрацоўнікі «Агракамбіната Сноў».

Прысвечана яна лукашэнкаўскаму Году беларускай жанчыны. Відэа з саламянай скульптурай ужо завірусілася і набрала за суткі больш за 200 тысяч праглядаў і каля 10,5 тысячы лайкаў.

Шмат хто з каментатараў у захапленні: «Сапраўдны твор мастацтва! Якія малайцы!», «Прыкольна! Новы від мастацтва ў Беларусі!», «Таленавіты народ Беларусі! І тэматыка наша, родная! Брава выканаўцам!».

Ёсць, канешне, і крытыкі, якія тактоўна пытаюцца, ці фінальны гэта варыянт. Не абышлося без каментароў у стылі гумарыстычнага пабліка «Советская Белоруссия»: «Лукашэнка малайчына!».

Чытайце таксама:

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА

У Пухавіцкім раёне «Дажынкі» нечакана перанеслі на тыдзень. Ужо выпечаныя да свята караваі могуць да яго не дажыць

Каментары да артыкула