БЕЛ Ł РУС

У Венесуэле выпусцілі 131 палітвязня

15.08.2026 / 18:53

Nashaniva.com

У Венесуэле мясцовыя ўлады 14 жніўня абвясцілі пра вызваленне 131 палітычнага зняволенага. Па словах міністра камунікацыі і інфармацыі Мігеля Анхеля Перэса Пірэлы, вызваленым замянілі зняволенне так званымі «альтэрнатыўнымі мерамі абмежавання свабоды». Іншыя падрабязнасці ён не паведаміў.

Фота: publico.es

Апазіцыйная палітык Дынора Фігера заявіла, што вызваленыя — гэта яшчэ не ўсе палітычныя зняволеныя ў краіне. Паводле яе слоў, кожны з іх заслугоўвае поўнай свабоды, таму апазіцыя будзе працягваць патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў і іх вяртання да сем'яў.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа назваў вызваленне 131 чалавека «вырашальным крокам» на шляху да нацыянальнага прымірэння Венесуэлы.

Ён таксама нагадаў, што з 3 студзеня, калі былы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура быў захоплены падчас ваеннай аперацыі ЗША, у краіне ўжо вызвалілі 1046 зняволеных.

Чытайце таксама:

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй

У Венесуэле выкралі палітвязня. За некалькі гадзін да гэтага яго вызвалілі з турмы

У Венесуэле вызвалілі 30 палітвязняў, сярод іх — вядомыя апазіцыянеры

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору

Каментары да артыкула