БЕЛ Ł РУС

Набокаў ці японская мода? Назва дзіцячых калготак ад Conte выклікала скандал у сацсетках

14.08.2026 / 19:14

Nashaniva.com

Дзіцячыя калготкі ад беларускай фабрыкі Conte сталі прадметам бурнага абмеркавання ў сацыяльнай сетцы Threads. Дыскусію падняла карыстальніца па імені Аліша, заўважыла выданне Blizko.by.

Пытанні выклікалі не якасць ці цана вырабу, а назва. Калготкі назвалі Lolita, што нагадала жанчыне гераіню з аднайменнага скандальнага твора Уладзіміра Набокава.

«Дзіцячыя калготкі з панчошным верхам (да самой мадэлі пытанняў няма, калі што) называць «Лаліта» для мяне — гэта дзіўна. І так, вобраз набокаўскай Лаліты менавіта такі — туфлікі, тонкія калготкі…» — напісала аўтарка.

У каментарах меркаванні падзяліліся. Некаторыя людзі пагадзіліся з тым, што такая назва для дзіцячага прадмета адзення неэтычная, аднак былі і тыя, хто казаў не завостраць на гэтым увагу, бо Лаліта — звычайнае жаночае імя, і маркетолагі наўрад ці закладалі ў яго нейкі асаблівы падтэкст.

Да таго ж назва спакойна магла апеляваць да аднайменнага вулічнага стылю ў Японіі, заснаванага на эстэтыцы віктарыянскай эпохі і стылю ракако. Вобраз ствараецца вакол сціплых, пышных сукенак або спадніц да каленяў з падспаднічнікамі, аборкамі, карункамі і рукавамі-буфамі, якія нагадваюць старадаўнія фарфоравыя лялькі.

Чытайце таксама:

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»

Машына як у Сінатры і Пікаса. У Мінску заўважылі вельмі рэдкі рэтра-мерсэдэс на хаду

У Мінску да канца года абяцаюць адкрыць велізарны гандлёвы цэнтр, які будуецца ўжо 15 гадоў

Каментары да артыкула