БЕЛ Ł РУС

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін

14.08.2026 / 17:58

Nashaniva.com

У Кіеве мужчына выпацкаўся смалой, каб стаць «непрыкметным» у цемры і абрабаваць краму. Паліцэйскія затрымалі яго, адмылі і завялі крымінальную справу, піша «Украінская праўда».

Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны

Здарэнне адбылося ўночы 13 жніўня ў памяшканні прадуктовага супермаркета ў Святошынскім раёне. Парушальніка затрымалі патрульныя паліцэйскія.

Паводле даных следства, 26‑гадовы мясцовы жыхар вырашыў абрабаваць краму, выкарыстаўшы незвычайны спосаб маскавання. Для гэтага ён залез у бочку са смалой, якая стаяла на тэрыторыі будоўлі, спадзеючыся такім чынам зліцца з цемрай.

Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны

Пасля мужчына выбіў нагой шкляныя дзверы і пранік у памяшканне, дзе склаў у мяшок цыгарэты, сок, цукеркі, апельсіны, грэйпфруты і вільготныя сурвэткі. Набраць усяго больш перашкодзілі ахоўнікі ўстановы, ад якіх ён кінуўся наўцёкі.

Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны

Але і на гэтым парушальнік не спыніўся, кажуць у паліцыі, — па дарозе дадому ён пачаў кідаць камяні ў вокны ліцэя. У гэты момант яго з мяшком крадзенага і затрымалі праваахоўнікі.

Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны

«Зрэшты, найцяжэйшая частка працы чакала паліцэйскіх ужо пасля. Каб адправіць мужчыну ва ўпраўленне паліцыі і дапытаць — яго трэба было адмыць. Для гэтага праваахоўнікі патрацілі больш за пяць гадзін, шчоткі для абутку, 12 літраў алівы і 4 літры мыйнага сродку.

Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны

Следчыя Святошынскага ўпраўлення паліцыі паведамілі яму пра завядзенне крымінальнай справы па ч. 4 арт. 186 і ч. 1 арт. 296 Крымінальнага кодэкса Украіны — рабаванне і хуліганства», — паведамляе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Чытайце таксама:

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя

Каментары да артыкула