БЕЛ Ł РУС

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў

9.08.2026 / 11:02

Nashaniva.com

Ратавальнікі МНС Кыргызстана выявілі пусты намёт альпінісцкай групы, якая знікла ў гарах Ошскай вобласці пасля ўзыходжання на пік Карумду. На сувязь турысты не выходзяць з 4 жніўня, калі паведамілі пра гатоўнасць спускацца ў базавы лагер.

У складзе зніклай групы — два беларусы і адзін грамадзянін Літвы.

Пошукава-выратавальныя мерапрыемствы працягваюцца на вышыні каля 5 тысяч метраў з удзелам ратавальнікаў, памежнікаў і гідаў-добраахвотнікаў са Швейцарыі.

Амбасада Беларусі ў Кыргызстане трымае сувязь з мясцовымі ўладамі і сваякамі зніклых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула