Мінчук зламаў шыю падчас адпачынку ў Пружанах
Жыхар сталіцы праігнараваў забарону на скачкі ў ваду. Гэта яму каштавала вельмі дорага.
Месца здарэння
Няшчасце здарылася днём у суботу ў Пружанах на возеры Паперня.
Там вакол пірса ўсталяваныя знакі забароны скачкоў у ваду. Справа ў тым, што нават за 7 метраў ад берагу глыбіня складае ўсяго 130 сантыметраў.
Ратавальнікі не раз рабілі заўвагі тым, хто адпачываў. Але адзін з іх усё роўна нырнуў уніз галавой, ударыўся аб дно і страціў прытомнасць.
Дзяжурныя выратавалі 32‑гадовага мінчука, пасля чаго яго тэрмінова шпіталізавалі ў рэанімацыю. У пацярпелага дыягнаставалі кампрэсійны пералом трох шыйных пазванкоў.