БЕЛ Ł РУС

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе

8.08.2026 / 13:07

Nashaniva.com

Палітвязень і палітык Павел Севярынец лічыць, што кожны, хто выступае супраць рэжыму, мусіць размаўляць на беларускай мове. Ён таксама ўхваліў усіх папулярных палітыкаў, хто робіць першыя крокі ў персанальнай беларусізацыі.

«Беларусы будуць размаўляць на той мове, на якой размаўляе начальства. У нас па-беларуску ўжо размаўляе прэзідэнт-элект. Віктар Бабарыка пачынае размаўляць па-беларуску — і гэта клас. Беларусы бачаць, што эліта размаўляе па-беларуску, і будзе рабіць гэтак жа», — сказаў ён на канферэнцыі «Новая Беларусь».

Пры гэтым Севярынец прызнае, што беларусам не стае беларускамоўнага ўніверсітэта для падрыхтоўкі моцных кадраў на будучыню.

«Вораг ідзе туды, дзе пацярпелі паразу святар і настаўнік. Еўрапейцы кажуць, што ў нас ёсць ЕГУ. Але ЕГУ не беларускі універсітэт. Нам патрэбны ўніверсітэт, дзе на беларускай мове выкладалі б нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, Вінцук Вячорка, Кацярына Ваданосава. Моладзь пайшла б туды валам. Ды і мне хоць пад 50, але я б сам пайшоў вучыцца ў такі ўніверсітэт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула