БЕЛ Ł РУС

Двухгадовая дзяўчынка выпала з чацвёртага паверха ў Брэсце

8.08.2026 / 08:10

Nashaniva.com

У пятніцу днём дзяўчынка знаходзілася дома разам з маці. У нейкі момант жанчына выйшла на кухню, пакінуўшы дачку ў пакоі, дзе было адчыненае акно, паведаміў СК.

Каля акна стаялі ложак і стол. Па іх дзіця змагло забрацца на падаконнік, пасля чаго выпала з чацвёртага паверха.

Вярнуўшыся ў пакой, маці выглянула ў акно і ўбачыла дачку на зямлі. Прыбылыя медыкі даставілі дзяўчынку ў бальніцу, дзе ёй аказваюць неабходную дапамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула