БЕЛ Ł РУС

«Еўраторг» запусціў новы фармат крам «каля дома»

7.08.2026 / 18:21

Nashaniva.com

Кампанія «Еўраторг» запусціла першую краму новага фармату. Яна будзе спалучаць у сабе жорсткі дысконт і краму «каля дома». Калі пілотны праект пакажа добрыя вынікі, ідэю будуць маштабаваць, піша Office Life.

Фота: «Еўраторг»

Гаворка ідзе пра «Хіт! Дысконт». Першую краму ў новым фармаце адкрылі ў Мінску на вуліцы Галадзеда (мікрараён Чыжоўка).

У кампаніі кажуць, што цэны ў краме новага фармату будуць такімі ж, як у «Грошыку», а ў некаторых выпадках яшчэ і ніжэйшымі. Разам з фарматам змянілася і афармленне: цяпер «Хіт!» стаў ярка-сінім.

Асартымент новай крамы ўключае больш за 2 тысячы запатрабаваных пазіцый: малако, яйкі, хлеб, бакалея, гародніна і садавіна, тавары для дома і іншае. Пры гэтым у «Хіт! Дысконт» не будзе працаваць праграма лаяльнасці для ўладальнікаў карт «Еплюс».

Фота: «Еўраторг»

Рытэйлер «Еўраторг» развівае ў Беларусі сеткі трох брэндаў: «Еўраопт» (818 крам на 5 жніўня), «Хіт!» (198) і «Грошык» (131).

Папулярнасць крам з нізкімі цэнамі расце ўжо некалькі гадоў. У канцы мінулага года амаль 20% плошчаў асноўных FMCG-сетак прыпадала на фармат жорсткага дыскаўнтэра. На гэты трэнд уплывае ў тым ліку і дэмаграфічны фактар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула