Леанарда Дзі Капрыа і жонка мільярдэра Джэфа Безаса запусцілі сумесны праект
Яго мэта — выратаваць знікаючыя віды жывёл і раслін.
Джэф Безас і Ларэн Санчэс выязджаюць з гатэля на свой перадвясельны прыём у Венецыі, Італія, 26 чэрвеня 2025 года. Фота: AP Photo/Luca Bruno
Акцёр Леанарда Дзі Капрыа разам з жонкай мільярдэра Джэфа Безаса Ларэн Санчэс запусцілі праект, каб дапамагчы ахове дзікай прыроды.
Ініцыятыва называецца Phoenix Species Project. Праект плануе накіраваць $200 мільёнаў на дапамогу ў аднаўленні 100 відаў раслін і жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, у 30 краінах, піша Vanity Fair.
Паведамляецца, што гэта найбуйнейшая аднаразовая дабрачынная інвестыцыя, накіраваная выключна на выратаванне выміраючых відаў.
Праект будзе даваць пастаянную фінансавай падтрымку на працягу многіх гадоў. Ён будзе супрацоўнічаць з карэннымі народамі, мясцовымі супольнасцямі, навукоўцамі, урадамі і больш чым 100 арганізацыямі-партнёрамі.
Пасля запуску праграма будзе адсочваць рэальны рост папуляцыі і скарачэнне пагроз.