У Барысаве маці ледзь не патанула на вачах траіх дзяцей
Трагедыя ледзь не здарылася ўчора.
Каля 15:50 на абсталяваным пляжы ракі Бярэзіна 42‑гадовая жанчына разам з трыма дзецьмі (2016, 2019 і 2021 гадоў нараджэння) заплыла за буйкі. На адлегласці каля восем метраў ад берага, дзе глыбіня дасягае 2 метраў, жанчына адчула недамаганне. Яна пачала тануць і клікаць на дапамогу, паведамляе Таварыства выратавання на водах.
Дзеці знаходзіліся побач з ёй, на іх былі надзетыя выратавальныя камізэлькі.
Крыкі аб дапамозе пачулі дзяжурныя выратавальнага паста «Дубкі». У 15:55 матрос-выратавальнік і старшы матрос-выратавальнік аператыўна накіраваліся на маторнай лодцы да месца здарэння.
Выратавальнікі хутка дасталі з вады маці і траіх дзяцей і даставілі іх на бераг. Медыцынская дапамога выратаваным не спатрэбілася.