БЕЛ Ł РУС

Непагадзь пакінула без святла 438 населеных пунктаў

7.08.2026 / 08:59

Nashaniva.com

Найбольш складаная сітуацыя — у Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях, а ў Вілейскім раёне непагадзь закранула 172 вёскі.

У Беларусі аднаўленчыя работы вядуць 180 брыгад. Навальнічны фронт і шквалісты вецер выклікалі праблемы з электрычнасцю ў шэрагу рэгіёнаў краіны, паведаміла Мінэнерга.

Парушэнні электразабеспячэння зафіксаваныя ў 438 населеных пунктах. Найбольш складаная сітуацыя — у Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях.

У Мінскай вобласці часова засталіся без святла 295 населеных пунктаў. Пашкоджанні ў асноўным закранулі размеркавальныя сеткі 10 кВ — адключаныя 95 ліній электраперадачы.

Для ўзмацнення дзеючых брыгад у Мінскую вобласць накіраваны дадатковыя сілы з Брэсцкай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

Найбольш складаная абстаноўка захоўваецца ў Вілейскім раёне, дзе непагадзь закранула 172 населеныя пункты.

Пашкоджаны 20 ліній электраперадачы 10 кВ, ёсць пашкоджанні апор і масавыя падзенні дрэў.

У раёне працуюць больш за 20 аварыйна-аднаўленчых брыгад, дадаткова прыбываюць спецыялісты з іншых рэгіёнаў.

Чытайце таксама:

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Каментары да артыкула