БЕЛ Ł РУС

У якіх жылых комплексах можна будзе купіць кватэру ў іпатэку пад 1%?

6.08.2026 / 12:54

Nashaniva.com

У спісе — «Новая Баравая», «Паўночны бераг», але не толькі.

ЖК «Зялёная гавань». Фота: забудоўшчык

Нядаўна стала вядома, што Беларусбанк запускае іпатэку на новабудоўлі пад 1%. Такі мінімальны працэнт будзе першыя два гады, пасля — 15,4%.

Некалькі забудоўшчыкаў ужо паведамілі, што ў іх можна будзе купіць жыллё на гэтай праграме.

Кампанія «А-100 Дэвелапмент» дазволіць браць такую іпатэку на жылыя комплексы «Новая Баравая» і «Зялёная гавань» з 13 жніўня. Нават у элітным комплексе Depo можна пабудавацца ў іпатэку пад 1%. Яе можна ўзяць на тэрмін да 20 гадоў, а пры жаданні — пагасіць датэрмінова. «Адтэрміноўка плацяжу па асноўным доўгу складае 12 месяцаў. Максімальная сума крэдыту не абмежавана — яна залежыць ад кошту аб’екта, памеру ўласных сродкаў і плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. Пры выкананні ўмоў крэдытавання дагавор можна аформіць і без прыцягнення паручыцеляў», — паведаміла кампанія.

Да параграмы далучаюцца таксама ЖК «Паўночны бераг», «Вяршыня». У апошнім, апроч іпатэкі ад Беларусбанка, ёсць партнёрская праграма з БНБ-Банкам: 1% гадавых першы год, пасля 16%.

Іпатэку дадуць і на «Гранд Крыстал» у Лебяжым (яго будуе кампанія «СМУ-87»). Выдаваць пачнуць з 17 жніўня.

У Брэсце і Гродне пад такія ўмовы можна купіць новае жыллё ад «Палессежылбуда».

Чытайце таксама:

Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Каментары да артыкула