БЕЛ Ł РУС

У расійскім судзе беларус нецэнзурна назваў супрацоўніка ФСБ «тупым, неразвітым чалавекам». А пасля даказваў, што гэта ён пра сябе

6.08.2026 / 10:12

Nashaniva.com

Але Уладзіславу Алашэеву не паверылі.

Беларус Уладзіслаў Алашэеў атрымаў у Расіі новую крымінальную справу на пустым месцы.

Алашэеў ужо двойчы сядзеў у Расіі — за хуліганства (2,5 года) і за крадзеж аўтамабіля (1 год 8 месяцаў). Пасля гэтага яго дэпартавалі, але беларус цішком вярнуўся. У выніку атрымаў крыміналку за незаконнае перасячэнне мяжы.

На судовым пасяджэнні ў Архангельску, якую меру стрымання абраць беларусу. Супрацоўнік ФСБ папрасіў трымаць Алашэева пад вартай.

І беларус не стрымаўся. Ён назваў супрацоўніка ФСБ словамі, якія мелі значэнне «тупы, неразвіты, некемлівы чалавек» і ўтрымлівалі табуяваную лексіку.

Тады завялі яшчэ адну справу — за непавагу да суда.

Сваю віну беларус не прызнаў: ён сцвярджаў, што сказаў гэта ад эмоцый і адрасаваў абразлівае слова самому сабе.

Аднак суд гэтыя довады адхіліў. У выніку Алашэеў атрымаў 320 гадзін абавязковых работ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула