БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця

5.08.2026 / 21:10

Nashaniva.com

5 жніўня каля 15:00 на 18‑м кіламетры аўтадарогі Н-5011 «Светлагорск — Сасновы Бор — Палессе» 46‑гадовы кіроўца аўтамабіля Mazda не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з бензавозам МАЗ, які рухаўся насустрач. На месцы загінулі тры чалавекі, але пасля колькасць ахвяр яшчэ павялічылася, паведаміў Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа

На месцы аварыі загінулі кіроўца легкавога аўтамабіля, яго 11‑гадовая дачка і 78‑гадовая цешча. Яшчэ двух пасажыраў — 51‑гадовую жонку кіроўцы і яе 8‑гадовага пляменніка — даставілі ў бальніцу.

Аднак, нягледзячы на намаганні медыкаў, дзіця памерла.

Па факце здарэння завялі крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць двух і больш асоб.

Чытайце таксама:

У Светлагорскім раёне тры чалавекі загінулі пасля сутыкнення легкавіка з бензавозам

У Дрыбінскім раёне ў ДТЗ загінуў кіроўца мотаблока

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Каментары да артыкула