БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчына напаў з нажом на двух чалавек. Яго затрымалі вайскоўцы

5.08.2026 / 16:40

Nashaniva.com

Падчас нясення вайсковым патрулём службы ў Савецкім раёне Гомеля да вайскоўцаў звярнуўся мужчына з парэзамі і драпінамі. Ён паведаміў, што ў суседнім доме малазнаёмы чалавек збіў і параніў нажом яго, а таксама яшчэ аднаго чалавека.

Фота ілюстрацыйнае

Патруль неадкладна накіраваўся да названага шматпавярховага дома. Каля яго яны пабачылі другога пацярпелага, якому выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.

Неўзабаве з пад'езда выйшаў мужчына, на якога пацярпелы паказаў як на нападніка. Калі вайскоўцы падышлі да яго, ён заявіў, што нібыта абараняўся з дапамогай нажа, а пасля выкінуў яго з акна сваёй кватэры, размешчанай на 12‑м паверсе.

Гэтае тлумачэнне не пераканала патрульных, і мужчыну затрымалі. Падчас агляду тэрыторыі вайскоўцы знайшлі нож, пасля чаго ачапілі месца здарэння да прыезду следча-аператыўнай групы.

Затрыманага перадалі супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У Барысаве разборкі за сына скончыліся панажоўшчынай

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне

У Кіеве мужчына зарэзаў доктарку падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі

Каментары да артыкула