БЕЛ Ł РУС

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

5.08.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Дзяржаўная база пацвердзіла смерць зяця кіраўніка ВКС Аляксандра Чайко пасля выбуху 1 жніўня каля рэстарана ў Маскве. 

Адзін з персанальных дакументаў зяця галоўнакамандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі Расіі Аляксандра Чайко Данііла Перадрыя быў прызнаны несапраўдным, высветліла «Агенцтва». Гэта пацвярджае інфармацыю пра тое, што ён загінуў падчас выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi.

Інфармацыя пра прызнанне несапраўдным дакумента, нумар якога патрапіў у вывучаныя «Агенцтвам» уцечкі, з'явілася ў дзяржаўных базах у ноч на сераду. Аднак сам дакумент прызнаны несапраўдным яшчэ 1 жніўня — у дзень выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi.

У нядзелю пра загінулага Перадрыя напісаў прарасійскі блогер Анатоль Шарый. Ён паведаміў, што дачка галоўкама ВКС Марыя Чайко магла пацярпець падчас выбуху, а яе муж Данііл Перадрый загінуў. Пра тое, што дачка генерала была сярод пацярпелых, пісала таксама «Вёрстка» са спасылкай на крыніцу.

Згодна з уцечкамі, яна змяніла прозвішча з Чайко на Перадрый у 2025 годзе. Вяселле згулялі ў чэрвені мінулага года ў прэміяльным пасёлку побач з Рублёўкай.

У зачыненым 1 жніўня на прыватнае абслугоўванне рэстаране адзначалася 55‑годдзе галоўнакамандуючага ПКС РФ генерала Аляксандра Чайко.

Сам генерал, па наяўнай інфармацыі, не пацярпеў

Аляксандр Чайко ў 2022 годзе камандаваў наступам на Кіеў і знаходзіцца пад санкцыямі ЕС праз датычнаць да ваенных злачынстваў у Бучы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула