Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук
Валерый Гайдук загінуў 31 ліпеня. Пра трагедыю паведаміла Беларуская федэрацыя веславання.
Валерый Гайдук
Валерый Гайдук працаваў са зборнай з 1991 па 2003 год. Пад яго кіраўніцтвам у 1996 годзе Кацярына Хадатовіч (Карстэн) заваявала ў амерыканскай Атланце першае алімпійскае золата ў гісторыі незалежнай краіны.