БЕЛ Ł РУС

На магілёўскай трасе выпрабоўваюць «вайтопінг» — новую тэхналогію рамонту дарог

4.08.2026 / 18:04

Nashaniva.com

На аўтамагістралі М4 (Мінск — Магілёў) выпрабоўваюць новую тэхналогію рамонту дарог — «вайтопінг». Пра яе расказаў начальнік галіновай дарожнай лабараторыі інстытута «БелдарНДІ» Сяргей Кабак.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Сутнасць тэхналогіі ў тым, што паверх наяўнага асфальтабетоннага пакрыцця ўкладваецца пласт цэментабетону. Такім чынам аднаўляецца апорная здольнасць дарогі без поўнага дэмантажу старой канструкцыі.

Па словах спецыяліста, для Беларусі гэты метад пакуль эксперыментальны, хоць у многіх іншых краінах ён ужо шырока выкарыстоўваецца. Перад укараненнем тэхналогію неабходна адаптаваць да мясцовых кліматычных і эксплуатацыйных умоў.

Адной з галоўных пераваг «вайтопінгу» з'яўляецца тое, што няма неабходнасці разбіраць наяўнае пакрыццё. Усе ранейшыя слаі дарожнай канструкцыі выкарыстоўваюцца як аснова. Пасля разліку неабходнай трываласці вызначаецца патрэбная таўшчыня новага бетоннага слоя.

Як адзначаюць спецыялісты, такі падыход дазваляе зрабіць рамонт больш хуткім і эканамічна выгадным, а таксама павялічыць трываласць і тэрмін службы дарожнага пакрыцця.

Чытайце таксама:

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію

Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі

Каментары да артыкула