БЕЛ Ł РУС

Сяргей з Хойнікаў назбіраў даўгоў па аліментах на радзіме і паехаў штурмаваць Ваўчанск. Але грабавыя забярэ другая жонка — расійская

4.08.2026 / 16:59

Nashaniva.com

Стала вядома пра яшчэ аднаго джэнтльмена ўдачы родам з Беларусі, ліквідаванага сіламі абароны Украіны. 

Сяргей Бандарэнка. Фота: Ok.ru

53‑гадовы Сяргей Бандарэнка нарадзіўся ў вёсцы Судкова Хойніцкага раёна. Запомніўся толькі доўгай гісторыяй уцёкаў ад аліментаў: паводле Belpol, яго чатыры разы судзілі за ўхіленне ад абавязковых выплатаў на дачку 2000 года нараджэння. 

З жонкай ён, натуральна, развёўся. А ад аліментаў уцёк у Расію, каб беларускім выканаўцам і падатковай не былі бачныя яго заробкі.

У выніку неяк так склаўся ягоны лёс, што Бандарэнка паехаў ваяваць ва Украіну. 11 сакавіка 2025 года ён без слядоў знік у штурме пад Ваўчанскам.

Цяпер грабавыя за яго спрабуе атрымаць ягоная другая жонка, расіянка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула