БЕЛ Ł РУС

Былы гулец НХЛ зняўся ў «Адысеі»

4.08.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Больш за тое, гэта ўжо трэці фільм Шона Эверы ў Крыстафера Нолана.

Фота: x.com/TheAthletic

Вядомы ў мінулым хакеіст Нацыянальнай хакейнай лігі і галоўны правакатар лігі Шон Эверы зняўся ў маштабным блокбастары Крыстафера Нолана «Адысея», піша «Беларускі хакей» са спасылкай на The Athletic.

Былы спартсмен выканаў ролю Лаадаманта — аднаго з адданых воінаў з каманды Адысея, якога сыграў знакаміты акцёр Мэт Дэйман.

Насуперак чаканням, у Эверы не проста кароткае камеа, а паўнавартасная роля другога плана з вялікай колькасцю экраннага часу. У адной з ключавых сцэн ён мае рэплікі, а ў фінале фільма менавіта яго персанаж удзельнічае ў выратаванні галоўнага героя.

Цікава, што падчас здымак адной з экшн-сцэн Мэт Дэйман і Джымі Гансалес спрачаліся, хто з іх хутчэй прабяжыць. Пачуўшы гэта, Эверы заявіў: «Я вас зараз знішчу», пасля чаго ў наступным жа дублі ў цяжкіх даспехах без асаблівых высілкаў абагнаў абодвух галівудскіх акцёраў.

«Адысея» — гэта ўжо трэці запар фільм Крыстафера Нолана, у якім зняўся Шон Эверы. Да гэтага рэжысёр задзейнічаў яго ў невялікіх ролях у карцінах «Довад» (2020) і «Апенгеймер» (2023).

Сам Эверы адзначае, што Нолан як добры хакейны трэнер проста цэніць людзей, якія прыходзяць на пляцоўку максімальна падрыхтаванымі да напружанай працы і разумеюць высокую адказнасць.

Чытайце таксама:

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года

«Адысея» Нолана сабрала за ўік-энд рэкордныя для рэжысёра $264 мільёны

Каментары да артыкула