Вынесены завочны прысуд Сяргею Міхалку
Мінскі гарадскі суд вынес завочны прысуд вядомаму музыканту і лідару гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» і Brutto Сяргею Міхалку. Яго вінавацілі ў знявазе да Лукашэнкі і распальванні варожасці.
Сяргей Міхалок. Фота: lyapis98
Міхалка асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў распальванні сацыяльнай варожасці і знявазе Аляксандра Лукашэнкі.
Прысуд пакуль не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны.
Па версіі пракуратуры, падставай для крымінальнай справы сталі публікацыі на афіцыйных старонках праекта Brutto ў сацыяльных сетках і на YouTube за 2021—2022 гады.
Музыканту паставілі ў віну размяшчэнне відэаролікаў з негатыўнай ацэнкай Лукашэнкі, а таксама звароты сакавіка 2022 года з крытыкай расійскіх і беларускіх сілавікоў ды вайскоўцаў пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.