БЕЛ Ł РУС

Украіна ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў

3.08.2026 / 22:24

Nashaniva.com

У санкцыйны спіс уключаны ТАА «Ціса» і ААТ «Кідма Тэк». Адпаведны ўказ 3 жніўня падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: molodechnobelayarus.by

Кампанія «Ціса», якая знаходзіцца ў Маладзечне, займаецца праектаваннем і будаўніцтвам так званых «чыстых памяшканняў» для лабараторый, медыцынскіх устаноў, фармацэўтычных прадпрыемстваў і электроннай прамысловасці. Акрамя таго, яна выпускае абсталяванне для радыяцыйнай абароны, якое выкарыстоўваецца ў медыцынскай і прамысловай сферах.

ААТ «Кідма Тэк», зарэгістраванае ў Аршанскім раёне, вырабляе як цывільную, так і вайсковую прадукцыю. Прадпрыемства выпускае аптычныя прыборы, рабатызаваныя агнявыя комплексы «Берсерк», зенітна-ракетныя комплексы, а таксама займаецца рамонтам кіраваных авіяцыйных ракет малой і сярэдняй далёкасці і супрацьтанкавых ракет.

Прычыны ўключэння гэтых прадпрыемстваў у санкцыйны спіс ва ўказе не тлумачацца.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы

Зяленскі: Ракеты Patriot у свеце ёсць, патрэбныя толькі палітычныя рашэнні

Адзіны НПЗ Грузіі адмаўляецца ад расійскай нафты

Каментары да артыкула