У Любанскім раёне мужчына патануў на крэйдавым кар'еры
У ноч з 1 на 2 жніўня ў Любанскім раёне адбылася трагедыя на адным з крэйдавых кар’ераў, які апошнім часам стаў неафіцыйным месцам адпачынку для мясцовых жыхароў і гасцей раёна, піша мясцовая раёнка «Голас Любаншчыны».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»
Кампанія маладых людзей адпачывала каля вадаёма. Прыблізна апоўначы яны вырашылі выкупацца або паплаваць на глыбіні.
Адзін з мужчын зайшоў у ваду і назад не выйшаў. Сябры бачылі, як ён пайшоў пад ваду. Адзін з іх спрабаваў нырнуць і дапамагчы, аднак вялікая глыбіня кар’ера і цемра не дазволілі знайсці чалавека.
Відавочцы адразу паведамілі пра здарэнне ў МНС. Аднак у такіх умовах пошукі былі вельмі складанымі. Пошукавыя работы з удзелам вадалазаў былі працягнутыя раніцай.
Папярэдне вядома, што кампанія ўжывала алкаголь. Сам кар’ер не абсталяваны для бяспечнага купання: там няма спадзістага заходу ў ваду, а вялікая глыбіня пачынаецца практычна адразу каля берага.
Загінулы мужчына 1999 года нараджэння быў жыхаром Стаўбцоўскага раёна.
Чытайце таксама:
Беларус патануў у Свіслачы, зайшоўшы ў ваду па калена
Жанчына спрабавала пераплысці Пціч у Мінскім раёне, але не дала рады
15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем
Пад Полацкам мужчына патануў падчас катання на маторнай лодцы