БЕЛ Ł РУС

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў

4.08.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Мужчына запэўніваў, што яго гвалтам утрымліваюць у кафэ. Сілавікі прыехалі, але заадно праверылі яго дакументы.

Фота: commons.wikimedia.org by DonSimon is licensed under Creative Commons CC0 1.0 Universal Public Domain Dedication

Грамадзяніна Беларусі Аляксандра Заліваку дэпартавалі з Расіі пасля таго, як ён сам пазваніў у паліцыю, хоць і быў у краіне нелегальна.

Залівака прыехаў у Расію яшчэ ў 2020 годзе, ды там і застаўся. У 2024‑м яго занесла ў Калмыкію, у кафэ «Байрта» на 41‑м кіламетры аўтадарогі Р-22 «Каспій» (Валгаград — Эліста). Менавіта адтуль беларус пазваніў у паліцыю, каб паведаміць, што яго ўтрымліваюць гвалтам.

Сілавікі прыехалі, палічылі званок заведама хлуслівым, але заадно праверылі дакументы Залівакі. Вынік — штраф за парушэнне рэжыму знаходжання ў Расіі і дэпартацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула