БЕЛ Ł РУС

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным

3.08.2026 / 15:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны прапануе Расіі розныя варыянты перамір’я.

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што Уладзімір Зяленскі вылучае некалькі магчымых фарматаў прыпынення агню.

Сярод прапанаваных ініцыятыў — перамір'е ў паветры, адмова ад удараў па энергетычнай інфраструктуры, а таксама поўная замарозка баявых дзеянняў па бягучай лініі фронту з далейшым пачаткам складаных перамоваў.

Акрамя таго, Падаляк падкрэсліў, што прэзідэнт Украіны выказвае гатоўнасць да асабістай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

У сваю чаргу, расійскі бок раней настойваў на поўным кантролі над Данбасам як ключавой умове спынення вайны і адхіляў лакальныя перамір'і.

Што да магчымай сустрэчы лідараў, Пуцін заяўляў пра гатоўнасць правесці яе толькі ў Маскве.

Сёння Зяленскі заявіў, што Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула