БЕЛ Ł РУС

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

3.08.2026 / 07:23

Nashaniva.com

«Там усё гарыць — проста ўсё».

Уначы беспілотнікі атакавалі расійскі Белгарад, пасля чаго ў Белгарадскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (БДТУ) успыхнуў маштабны пажар. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Пепел Белгарад», апублікаваўшы відэа.

«Там усё гарыць — проста ўсё», — каментуе відэа мясцовая жыхарка.

Паводле інфармацыі выдання, ва ўніверсітэце распрацоўвалі і выпрабоўвалі беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА). Менавіта па гэтым корпусе быў нанесены ўдар беспілотнікамі, і будынак цалкам згарэў.

Як паведамляе Astra, у БДТУ праектавалі аўтаматызаваную сістэму кіравання БПЛА на базе мікрапрацэсара «Міландр». Пры гэтым ва ўніверсітэце заяўлялі, што распрацоўка мае грамадзянскае прызначэнне і выкарыстоўваецца для маніторынгу ліній электраперадачы, цеплатрас і аэрафотаздымкі.

Акрамя таго, летам 2026 года ўніверсітэт абвясціў набор школьнікаў на курс па распрацоўцы беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула