БЕЛ Ł РУС

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

2.08.2026 / 23:22

Nashaniva.com

Марскі пехацінец Аляксандр Іваноў — абаронца Марыупаля. Ён чатыры гады правёў у расійскім палоне і быў вызвалены ў маі 2026 года. У палоне ён шэптам пераказваў пабрацімам усе сем кніг пра Гары Потэра.

Аляксандр Іваноў з кнігай і лістом ад Роўлінг. Фота тут і далей: UkraineWOW / Facebook

Грамадская арганізацыя Ukraine WOW напісала пра гэту гісторыю Джаан Роўлінг.

Тая адказала. Пісьменніца даслала вайскоўцу кнігу (першую частку Гары Потэра) са сваім подпісам і асабісты зварот са словамі падтрымкі. Адбылося гэта ў дзень нараджэння Гары Потэра і Джаан Роўлінг — 31 ліпеня.

«Я чула, што вы вялікі прыхільнік Гары Потэра і што гэтыя гісторыі сталі для вас крыніцай падтрымкі падчас знаходжання ў расійскім палоне. Я вельмі рада даведацца, што вас вызвалілі і вы вярнуліся дадому, ва Украіну. Ад усяго сэрца зычу вам доўгага і шчаслівага жыцця», — напісала Роўлінг.

Чытайце таксама:

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Каментары да артыкула