БЕЛ Ł РУС

Марока назвала самую працяглую аўтатрасу Афрыкі ў гонар Трампа

2.08.2026 / 21:38

Nashaniva.com

Марока назвала хуткасную аўтамагістраль паміж гарадамі Тызніт і Дахла ў гонар Дональда Трампа — «Шаша Дональда Дж. Трампа». Гэта самая працяглая аўтатраса Афрыкі — больш за 1055 км.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Марока назвала хуткасную аўтамагістраль паміж гарадамі Тызніт і Дахла ў гонар Дональда Трампа — «Шаша Дональда Дж. Трампа». Гэта самая працяглая аўтатраса Афрыкі — больш за 1055 км.

Рашэнне абвясціў кароль Марока Махамед VI у сваім лісце як жэст удзячнасці за прызнанне Злучанымі Штатамі ў 2020 годзе суверэнітэту Марока над спрэчнай тэрыторыяй Заходняй Сахары.

Дарога злучае поўнач і поўдзень Марока, а таксама сімвалічна злучае Еўропу з Афрыкай.

«Гэтая магістраль аб'ядноўвае нашу краіну, так сама як ваша лідарства зблізіла нашы дзве нацыі беспрэцэдэнтным чынам», — кажацца ў звароце караля Марока да Трампа.

Прэзідэнт ЗША яшчэ раней дзякаваў каралю за гэта рашэнне і выказваў надзею калі-небудзь праехаць па ўсёй дарозе:

«Дзякуй Яго Вялікасці Махамеду VI… Які велізарны гонар!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула