БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

1.08.2026 / 21:14

Nashaniva.com

Увечары 1 жніўня ў рэстарацыі Balzi Rossi на Кудрынскай плошчы ў цэнтры Масквы адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі тры чалавекі, яшчэ каля 20 атрымалі траўмы, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: restoclub.ru 

На момант здарэння ў рэстаране праходзіла вяселле, у якім удзельнічалі каля 50 чалавек. Для іншых наведвальнікаў установа была закрытая. Сярод пацярпелых ёсць і супрацоўнікі рэстарацыі.

На месца здарэння прыбылі пажарнікі, ратавальнікі і медыкі. Параненых эвакуююць на насілках і дастаўляюць у бальніцы машынамі хуткай дапамогі.

Прычыны выбуху пакуль высвятляюцца. Паводле адной з версій, магло адбыцца ўзгаранне і выбух газавага абсталявання на кухні. Паводле іншай — выбух адбыўся ў гасцявой зале рэстарана. Афіцыйнага пацвярджэння прычын пакуль няма.

Крыніца выдання Astra паведаміла, што ў рэстаране, дзе адбыўся выбух, маглі адзначаць дзень нараджэння нейкага генерала.

Паводле яе слоў, каля рэстарана нібыта было прыпаркавана шмат аўтамабіляў з чорнымі дзяржаўнымі нумарамі. Такія нумарныя знакі звычайна выкарыстоўваюцца на транспарце Узброеных сіл Расіі, а таксама шэрагу іншых сілавых ведамстваў. Акрамя таго, побач з рэстаранам знаходзіўся аўтобус Расгвардыі. Пацвярджэнняў гэтай інфармацыі, аднак, пакуль няма.

У сувязі з надзвычайным здарэннем маскоўскія ўлады перакрылі рух на ўчастку ад станцыі метро «Барыкадная» да Навінскага бульвара. Таксама быў адменены начны велафестываль, а яго ўдзельнікаў эвакуявалі з Садовага кальца.

Чытайце таксама:

Людзі ў Кіеве загінулі, калі беглі ў схованкі і дапамагалі параненым

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

Прамое траплянне «Іскандэра» ў дом пад Крывым Рогам: шэсць загінулых, сярод іх дзеці

Каментары да артыкула