БЕЛ Ł РУС

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом

1.08.2026 / 17:40

Nashaniva.com

Прэс-служба Палка Каліноўскага расказала кранальную гісторыю сяброўства аднаго з беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне з простым украінскім сабакам.

Артылерыст Палка Каліноўскага з пазыўным Золтан сустрэў свайго напарніка ў верасні 2022 года ў прыфрантавым Гуляйполі. Байцы спыніліся памяняць прабітае кола, і да іх выбеглі тры мясцовыя сабакі. Самага актыўнага з іх — невялікага белага сабаку, які ўжо паспеў пасядзець пад абстрэламі з «Градаў», — Золтан забраў з сабой.

Імя далі па афарбоўцы — Бяляш. Усюды, дзе быў гаспадар — у Запарожжы, Купянску, Харкаве, Дружкоўцы, — сабака ішоў следам за ім, стаўшы паўнапраўнай часткай каманды.

Нягледзячы на франтавое жыццё, Бяляш ненавідзеў зброю. Варта было байцам пачаць чысціць аўтаматы, як сабака не вытрымліваў металічнага бразгату і ішоў у іншы пакой. На самі пазіцыі Золтан яго не браў, каб зберагчы, затое Бяляш узяў на сябе кантроль за небам. Пачуўшы гул варожага дрона, ён выбягаў на двор і люта абрэхваў пагрозу.

У Купянску яго самастойнасць праявілася ў поўнай меры: Бяляш сабраў сапраўдную банду з мясцовых сабак, узначаліў яе і насіўся па горадзе. Яго пазнавалі нават на далёкіх загарадных блокпастах.

У астатнім гэта быў просты сабака, які вельмі любіў сырое мяса, паездкі на машыне і брахаць на вавёрак.

«Ён пражыў выдатнае сабачае жыццё. Я, прынамсі, пастараўся, каб яно ў яго такім было», — згадвае Золтан.

На жаль, 21 ліпеня 2026 года Беляша не стала.

Чытайце таксама:

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?

Каментары да артыкула