БЕЛ Ł РУС

Сотні агеньчыкаў на вадзе. Як у Мінску прайшоў першы вечар фестывалю водных ліхтарыкаў

1.08.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Увечары ў пятніцу ў Цэнтральным батанічным садзе ўпершыню прайшоў фестываль водных ліхтарыкаў. Яшчэ да пачатку асноўнай праграмы берагі возера запоўнілі сотні гледачоў, а з надыходам цемры водная гладзь паступова пакрылася дзясяткамі святлівых лотасаў і папяровых ліхтарыкаў.

Гасцей чакалі канцэрт, светлавыя інсталяцыі, лазернае шоу і вялікі святлівы Месяц над возерам. Галоўнай падзеяй вечара стаў масавы запуск водных ліхтарыкаў — менавіта дзеля гэтага многія займалі месцы каля вады задоўга да пачатку мерапрыемства, піша Onliner.by.

Фестываль працягнецца сёння і заўтра. Арганізатары абяцаюць тую ж праграму і нагадваюць, што пасля завяршэння кожнага вечара ўсе ліхтарыкі прыбіраюць з паверхні вадаёма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула