БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot

1.08.2026 / 12:36

Nashaniva.com

Пра гэта прэзідэнт Украіны напісаў у сваім тэлеграм-канале, каментуючы начны ўдар Расіі па Кіеве, у выніку якога загінулі дзевяць чалавек, а тры дзясяткі атрымалі раненні.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

«Гэтай ноччу расіяне выпусцілі па Украіне 35 ракет, з якіх 27 — балістычныя, а таксама 185 ударных беспілотнікаў розных тыпаў. Галоўнай цэллю быў Кіеў. Акрамя таго, удары наносіліся па Днепрапятроўскай, Сумскай, Харкаўскай і Палтаўскай абласцях.

Сёння ўначы ўдалося збіць толькі адну балістычную ракету, бо няма ракет для комплексаў Patriot. І менавіта такі дэфіцыт супрацьракет для перахопу балістычных цэляў толькі заахвочвае Расію наносіць такія ўдары, якія забіраюць чалавечыя жыцці», — напісаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што важна, каб партнёры пачулі: гэтыя сродкі патрэбныя не дзесьці на складах «на выпадак магчымых сцэнарыяў», а тут і цяпер, каб расійскую вайну можна было стрымліваць і спыніць ва Украіне.

«Кожны пакет дапамогі з супрацьбалістычнымі сродкамі ратуе жыцці нашых людзей. І кожная ноч, калі іх няма, прыводзіць да новых ахвяр», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Зяленскі папрасіў у Трампа 300 ракет для Patriot, каб абараніць энергетыку Украіны ўзімку

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых

Каментары да артыкула