БЕЛ Ł РУС

Целы беларускіх турыстаў, якія загінулі ў Батумі, даставілі ў Беларусь

31.07.2026 / 22:51

Nashaniva.com

 Пра дастаўку целаў двух беларускіх турыстаў, якія загінулі ў аўтамабільнай катастрофе ў грузінскім Батумі, паведаміла пасольства Беларусі ў Грузіі.

Загінулая ў Батумі Алена Сахацкая (Валашэнка). Фота: фэйсбук

Усе беларусы, якія пацярпелі ў той аварыі і знаходзіліся ў бальніцы Батумі, ужо выпісаныя. Пяцёра з іх вярнуліся ў Беларусь, дзе прайшлі дадатковае медыцынскае абследаванне. У пасольстве адзначылі, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі аказала пацярпелым неабходную дапамогу.

Яшчэ трое грамадзян Беларусі пакуль застаюцца ў бальніцы ў Тбілісі, але чакаецца, што неўзабаве яны таксама вернуцца на радзіму.

Аварыя адбылася раніцай 25 ліпеня ў Батумі. У выніку сутыкнення загінулі двое беларускіх турыстаў — 42‑гадовая Алена Сахацкая і 63‑гадовы Ігар. Яшчэ 12 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы.

Беларусы ехалі ў мікрааўтобусе з аэрапорта ў гатэль, калі ён сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі, кіроўца легкавіка быў у стане алкагольнага ап'янення, не меў пасведчання кіроўцы і ехаў з высокай хуткасцю.

Чытайце таксама:

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Пацярпелую ў ДТЗ у Батумі беларуску прааперавалі, яна ўжо дома

Кіроўца аўтамабіля, які ўрэзаўся ў мікрааўтобус з беларускімі турыстамі ў Батумі, быў без правоў і п'яны

Каментары да артыкула