На васьмітысячніку Броўд-Пік пасля сыходу лавіны зніклі 10 альпіністаў
На гары Броўд-Пік, якая мае вышыню 8051 метр і знаходзіцца на мяжы Пакістана і Кітая, пасля сходу лавіны зніклі дзесяць альпіністаў з розных краін.
Гара Броўд-Пік. Фота: Wikimedia Commons
Групу ўзначальвае вядомы непальскі альпініст Нірмал Пурджа. Разам з ім у экспедыцыі ўдзельнічаюць грамадзяне Пакістана, ЗША, Амана і Кітая. Паводле даных GPS, лавіна знесла групу прыкладна на кіламетр уніз па схіле. Мяркуецца, што альпіністаў магло накрыць снегам.
Альпінісцкі клуб Пакістана разам з ратавальнікамі і мясцовымі ўладамі арганізуе пошукавыя работы. Калі надвор’е палепшыцца, для выратавання і пошуку людзей плануюць выкарыстаць верталёты.
Альпіністы пачалі ўзыходжанне 29 ліпеня і збіраліся дабрацца да вяршыні 31 ліпеня. Аднак 30 ліпеня апоўдні па мясцовым часе з гары сышла лавіна, пасля чаго сувязь з усімі дзесяццю членамі групы была страчана.
Чытайце таксама:
Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе
Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку
У швейцарскіх Альпах загінуў беларус
Амерыканская альпіністка засталася жывой пасля падзення з вышыні 450 метраў