БЕЛ Ł РУС

Кніжны маркет памяці Святланы Курс пройдзе ў Варшаве 9 жніўня

31.07.2026 / 15:11

Nashaniva.com

У кірмашы возьме ўдзел некалькі выдавецтваў.

Фота: Pradmova

9 жніўня ў Варшаве пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці пісьменніцы і журналісткі Святланы Курс. Гэта падзея мусіць стаць працягам яе слоў пра «запас добрых перажыванняў і святло аптымізму», піша Reform.news.

Некалькі месяцаў таму Святлана Курс напісала гэтыя словы ў сацсетках: «Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесьце. Няхай на старасьць у вас будзе запас добрых перажываньняў і сьвятло вашага аптымізму». Каманда праекта прапануе сабрацца разам, каб добра пабавіць час і падтрымаць беларускую культуру.

У кірмашы прымуць удзел выдавецтвы: «Полацкія лабірынты», «Мяне Няма», Kamunikat, Magenta, Bukinist:ka Press, RozUM Media, Kirma.sh, «АЧК-Беларусь». Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў «Пфляўмбаўм» і Gutenberg Publisher.

Частку выручкі ад маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі.

Ідэю заснавання прэміі Евы Вежнавец падтрымалі блізкія пісьменніцы і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Таксама на месцы можна будзе зрабіць ахвяраванне.

У праграме маркету і выступ культуролага і крытыка Максіма Жбанкова «ШокінгКульт live!». Творца пачытае новыя тэксты пад акустычны псіхадэл.

Час і месца падзеі: 9 жніўня, 15:30— 20.00; Варшава, Karma Crew (Al. 3 Maja 15).

Чытайце таксама:

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс

«Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесьце. Няхай на старасць у вас будзе запас добрых перажыванняў». Апошні год Святланы Курс — у яе допісах

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Каментары да артыкула