БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 

31.07.2026 / 13:59

Nashaniva.com

А прыватнікам сказаў, што «трэба дзяліцца».

Фота: БелТА

Лукашэнка сёння азнаёміўся з дзейнасцю аднаго з вытворчых філіялаў «Савушкавага прадукту», размешчаных у Брэсцкім раёне, а менавіта яго сельскагаспадарчага прадпрыемства «Савушкаў-Прамень», піша БелТА.

«Чаму ў іх тут людзі добра працуюць? Бо ім плацяць заробак, — сказаў ён. — Яны (работнікі) працуюць за грошы. За нармальныя грошы».

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на своечасовую выплату заробку.

«Не шкадуйце для сялян. Раздурваць іх нельга, але калі яны даюць вынік, ім трэба плаціць», — падкрэсліў палітык.

«Я з павагай стаўлюся да прыватных прадпрымальнікаў і мы будзем іх падтрымліваць, але патрэбны вынік. Як я ім проста і шчыра кажу: «Мужыкі, трэба дзяліцца». Не са мной. Трэба дзяліцца з тымі, хто побач з вамі працуе, хто працуе на вас», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкава прадукту», які святкуе юбілей

Каментары да артыкула