БЕЛ Ł РУС

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай

31.07.2026 / 12:12

Nashaniva.com

У міліцыю паскардзілася мінчанка. Яна расказала, што ў двары дома на вуліцы Кахоўскай быў пашкоджаны аўтамабіль яе мужа.

Высветлілася, што да пашкоджання маёмасці датычная 14‑гадовая школьніца, а адбылося вось што.

Пакуль маці была на працы, дзяўчынка паклікала ў госці сяброў. Падлеткі выпілі алкаголь, які па іх просьбе набыў у краме старонні мужчына.

Вырашыўшы «павесяліцца», кампанія пачала выкідваць з акна 11‑га паверха пляшкі з-пад алкаголю. Адна з бутэлек, якую шпурнула школьніца, упала на прыпаркаваны аўтамабіль і пашкодзіла яго.

Момант падзення адной з бутэлек зафіксавала відэакамера.

У дачыненні да дзяўчынкі заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула