Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву
Ціхаакіянская астраўная дзяржава Науру змяніла назву на Рэспубліку Нааэра (Repubrikin Naoero).
Wikimedia Commons
Ціхаакіянская астраўная дзяржава Науру змяніла назву на Рэспубліку Нааэра (Repubrikin Naoero). Заява апублікаваная на старонцы ўрада краіны ў Facebook.
Раней яна адклікала прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Нааэра— маленькая выспа ў Ціхім акіяне за 42 км ад экватара. Яе плошча ўсяго 21 квадратны кіламетр, а насельніцтва ўсяго 11 тысяч чалавек.
Нааэра з’яўляецца самай маленькай незалежнай рэспублікай на Зямлі, самай маленькай астраўной дзяржавай і самай маленькай дзяржавай за межамі Еўропы. Сярод незалежных дзяржаў меншую плошчу маюць толькі Манака (2 квадратныя кіламетры), але гэта княства, і Ватыкан (0,44 кв, км), гэта дзяржава-горад і тэакратычная манархія.
Дзяржава не мае афіцыйнай сталіцы. Неафіцыйная сталіца — горад Ярэн, дзе знаходзяцца парламент і аэрапорт краіны. У Ярэне жыве 747 чалавек.
Паходжанне слова Naoero дакладна не ўстаноўлена.