БЕЛ Ł РУС

Італія папярэдзіла Іспанію пра гатоўнасць прыпыніць дзеянне Шэнгенскага пагаднення

31.07.2026 / 08:14

Nashaniva.com

Так прэм'ер Джорджа Мелоні адрэагавала на сітуацыю ў іспанскім анклаве на ўзбярэжжы Афрыкі Сеута, куды з Марока бягуць сотні мігрантаў.

Фота: AP

Італія гатовая прыняць надзвычайныя меры для абароны сваіх межаў і бяспекі грамадзян, у тым ліку прыпыніць дзеянне Шэнгенскай зоны ў адносінах з Іспаніяй, заявіла ў сацыяльнай сетцы X прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні.

«Кадры, што паступаюць з Сеуты, уражваюць і яшчэ раз дэманструюць, што некантраляваная нелегальная іміграцыя ўяўляе сабой рэальную пагрозу бяспецы межаў Еўропы», — патлумачыла яна.

Прэм'ер-міністр падкрэсліла, што Італія не адступіцца ад сваіх прынцыпаў у пытанні нелегальнай іміграцыі: «Абарона межаў, барацьба з гандлем людзьмі і забеспячэнне эфектыўнай рэпатрыяцыі будуць і надалей заставацца чырвонай лініяй нашага ўрада».

Чытайце таксама:

Іспанія не дае рады наплыву мігрантаў у сваім афрыканскім анклаве

Каментары да артыкула