БЕЛ Ł РУС

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе

31.07.2026 / 06:51

Nashaniva.com

З 18 ліпеня Украіна ўжо атакавала 10 лагістычных тэрміналаў Wildberries.

У выніку масіраванай начной атакі беспілотнікаў былі зафіксаваныя ўзгаранні на «складскіх памяшканнях» у Дзяржынскім раёне Валгаграда, а таксама на прамысловым прадпрыемстве паліўна-энергетычнага комплексу на поўдні горада, паведаміў губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў.

Ён не назваў, якія менавіта прадпрыемствы пацярпелі. У Дзяржынскім раёне Валгаграда вясной мінулага года пачаў працу буйны лагістычны цэнтр кампаніі Wildberries.

Да гэтага, пачынаючы з 18 ліпеня, Украіна ўжо атакавала 10 лагістычных тэрміналаў Wildberries. Напярэдадні, 30 ліпеня, маштабныя пажары адбыліся на складах кампаніі ў Пензе і ўдмурцкім горадзе Сарапул.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула